About
Playlists
Sign up
11

Звычка цікавіцца. Анлайн курс па грамадзянскім удзеле

Join
OverviewBadgesEndorsements

Звычка цікавіцца. Анлайн курс па грамадзянскім удзеле

Join

Content

Быць грамадзянінам ці грамадзянкай азначае рабіць выбары і ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў, якія звязаны з жыццём краіны. Але што гэта значыць на практыцы? Якія існуюць інструменты і веды, якія дапамогуць змяніць свет навокал сябе?

Гэты анлайн-курс растлумачыць, што значаць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакатаванне. На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства, і як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях.

Праходзьце трэкі, даведвайцеся новую інфармацыю і атрымлівайце бэйджы за выкананыя заданні. Каб атрымаць фінальны бэйдж "Звычка цікавіцца" і лічбавы сертыфікат, вам патрэбна сабраць мінімум 5 бэйджаў.

Расклад анлайн-варкшопаў (па менскім часе):

  • 13 лютага, панядзелак, 19:00 - 20:30 / Першая сустрэча курса: як працуе платформа (прайшла)
  • 16 лютага, чацвер, 19:00 - 21:00 / Чалавек vs. дзяржава. Што значыць быць грамадзян_кай і навошта мне гэта? (прайшоў)
  • 20 лютага, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Што такое правы чалавека? Незанудны базавы варкшоп (прайшоў)
  • 2 сакавіка, чацвер, 20:00 - 22:00 / Што такое супольнасць і чаму мы ў іх аб'ядноўваемся? (прайшоў)
  • 6 сакавіка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Ацэнка патрэбаў супольнасці і сумеснае планаванне дзеянняў (прайшоў)
  • 9 сакавіка, чацвер, 19:00 - 21:00 / Адвакацыя: ад ідэі да змен (прайшоў)
  • 13 сакавіка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Анлайн-выпускны курса (прайшоў)

Варкшопы будуць праходзіць у Zoom, для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Формы рэгістрацыі вы знойдзеце ў апісанні кожнага трэка, а таксама атрымаеце загаддзя на электронную пошту. Удзельнічаць у воркшопах можна з уключанай ці выключанай камерай і мікрафонам, пад сваім імя ці псеўданімам. Варкшопы будуць праводзіцца па-беларуску і па-расейску. [Запіс варкшопаў не прадугледжаны].

Калі ласка, прыходзьце на zoom-сесіі пад тым жа імем ці псеўданімам, пад якім вы аўтарызаваліся на платформе, каб мы маглі вас ідэнтыфікаваць і выдаць бэйдж за ўдзел. Арганізатары пакідаюць за сабой права не падключаць невядомых карыстальнікаў.

Плэйліст "Звычка цікавіцца". Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле" падрыхтаваны некамерцыйнай арганізацыяй ОЕЕС (Грузія).

Activities to complete

Complete the following activities, earn badges and you will see your playlist progress updated
Знаёмства з курсам і платформай
Mandatory
10 minutes
View full activity

Badges 11

Skills

ESCO
#work within communities
ESCO
#state regulations
ESCO
#organise advocacy campaigns
EntreComp
#Find funding
ESCO
#manage advocacy strategies
ESCO
#planning
ESCO
#work with local communities
ESCO
#foster dialogue in society
ESCO
#organize fundraising activities
ESCO
#participation in government
ESCO
#human rights
ESCO
#assessment process
Activities: 10
Started: 45
Completed playlist: 11
Time to complete: 11 hours
Share:

Organisers

OEEC
Badgecraft hosts this platform and develops it together with leading educational organisations. The European Union's programme Erasmus+ granted co-funding for building the first version of this platform. Contact support@badgecraft.eu.
Platform
Change to another language:
Co-funded by the Erasmus+ programme of the European Union
HomeMapActivitiesPlaylists