Быць грамадзянінам ці грамадзянкай азначае рабіць выбары і ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў, звязаных з жыццём вашай краіны. Але што гэта значыць на практыцы? Якія інструменты і веды дапамогуць змяніць свет навокал?
На другім наборы анлайн-курса па грамадзянскім удзеле «Звычка цікавіцца» вы даведаецеся, што азначаюць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакацыя. На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства, і як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях.
Праходзьце трэкі, даведвайцеся новую інфармацыю і атрымлівайце бэйджы за выкананыя заданні. Каб атрымаць фінальны бэйдж «Звычка цікавіцца» і лічбавы сертыфікат, вам патрэбна сабраць мінімум 5 бэйджаў.
Расклад анлайн-варкшопаў (час па Мінску):
21 верасня, чацвер, 19:00 - 20:30 / Першая сустрэча курса: як працуе платформа [прайшла]
25 верасня, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Што такое правы чалавека? Незанудны базавы варкшоп [прайшоў]
27 верасня, серада, 19:00 - 21:00 / Што такое супольнасць і чаму мы ў іх аб'ядноўваемся? [прайшоў]
2 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Ацэнка патрэбаў супольнасці і сумеснае планаванне дзеянняў [прайшоў]
4 кастрычніка, серада, 19:00 - 21:00 / Сустрэча з беларускімі ініцыятывамі [прайшоў]
9 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Адвакацыя: ад ідэі да змен [прайшоў]
12 кастрычніка, чацвер, 19:00 - 21:00 / Ралевая гульня пра працу ў камандах [прайшоў]
16 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / CivicTech: грамадзянскі ўдзел у лічбавую эпоху [прайшоў]
18 кастрычніка, серада, 19:00 - 20:30 / Анлайн-выпускны курса [прайшоў]
Варкшопы будуць праходзіць у Zoom, для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Спасылку на рэгістрацыю вы знойдзеце ў апісанні кожнага варкшопа. Удзельнічаць у варкшопах можна з уключанай ці выключанай камерай і мікрафонам, пад сваім імем ці псеўданімам. Варкшопы будуць праводзіцца па-беларуску і па-расейску.
Звярніце ўвагу, што запіс варкшопаў не прадугледжаны.
Калі ласка, прыходзьце на zoom-сесіі пад тым жа імем ці псеўданімам, пад якім вы аўтарызаваліся на платформе, каб мы маглі вас ідэнтыфікаваць і выдаць бэйдж за ўдзел. Арганізатары пакідаюць за сабой права не падключаць невядомых карыстальнікаў.
Плэйліст «Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле» падрыхтаваны некамерцыйнай арганізацыяй ОЕЕС (Грузія).
Activities to complete
Complete the following activities, earn badges and you will see your playlist progress updated
Грамадзянскі ўдзел – гэта не аднаразовая падзея, гэта сістэматычныя дзеянні, якія накіраваны на паляпшэнне свайго жыцця, жыцця сваёй супольнасці ці насельніцтва краіны. Для грамадзян удзел – гэта права, а для ўлады стварэнне ўмоў для грамадзянскага ўдзелу – гэта абавязак, бо ў дэмакратычнай дзяржаве грамадзяне маюць права ўдзельнічаць і ўплываць на прыняцце рашэнняў.
Быць грамадзянінам ці грамадзянкай – гэта не толькі пра тое, каб мець пашпарт нейкай краіны ці карыстацца яе сэрвісамі. Гэта таксама і пра тое, каб удзельнічаць у жыцці грамадства, выказваць свае думкі і быць больш уцягненымі ў навакольны свет.
З гэтага відэа вы даведаецеся:
што такое актыўнае грамадзянства і чаму гэта важна,
якія існуюць узроўні ўдзела грамадзян у кіраванні сваёй краінай,
Каб атрымаць бэйдж, прывядзіце, калі ласка, па адным ці некалькі прыкладаў удзелу на розных ступенях лесвіцы. Падказка: вас запрасілі пастаяць на мітынгу за адгул – гэта прыклад першай ступені, “маніпуляцыя”.
Badgecraft hosts this platform and develops it together with leading educational organisations. The European Union's programme Erasmus+ granted co-funding for building the first version of this platform. Contact support@badgecraft.eu.