Tokante
Playlistnan
Sign up
1

Што такое правы чалавека? Незанудны базавы варкшоп

Djòin
Bista generalBadgeAprobashonnan

Што такое правы чалавека? Незанудны базавы варкшоп

Djòin

Kontenido

Паўсюль толькі і размоваў, што пра правы чалавека. Час разабрацца, чаму ўсе навокал пра іх кажуць і ці працуюць яны на карысць хоць камусьці. Гэты інтэрактыўны трэнінг стане першай прыступкай да разумення канцэпцыі правоў чалавека.

На варкшопе вы даведаецеся:

  • адкуль пачаліся правы чалавека і дзе яны заканчваюцца,
  • што канрэтна хаваецца за гэтым словазлучэннем,
  • навошта кожнаму і кожнай ведаць пра іх.

Вы таксама даведаецеся пра тое, як адрозніваюцца парушэнні правоў чалавека ад парушэнняў адміністрацыйных і злачынстваў крымінальных. Напрыклад, калі вас пабіў сусед за гучную музыку ўвечары ці адмовілі ў прыняцці на працу праз палітычныя погляды. У якім выпадку былі парушаны вашыя правы чалавека? Ці, можа, у абодвух?

Сустракаемся 25 верасня з 19:00 да 21:00 (менскі час) у Zoom.

Трэнерка
Дар'я Рублеўская, праваабаронца, менеджарка Беларускай Праваабарончай Школы. Ладзіць трэнінгі пра правы чалавека больш за 4 гады і ўпэўнена, што салідарнасць выратуе свет. Каардынуе ініцыятыву «Майстэрня паштовак салідарнасці».

Optené badge di aktividat

Правы чалавека − для людзей! Optené e badge akí

Informashon di badgeAprobashon
Я ведаю, што такое правы чалавека
Tasks
Task no.1
Evidence verified by: un organisadó di aktividat
Для атрымання гэтага бэйджа прыміце ўдзел у варкшопе або выканайце заданне ніжэй.
Калі вы ўдзельнічалі ў варшопе, укажыце гэта, калі ласка, у поле для доказаў, і мы выдадзім вам бэйдж за ўдзел.

Заданне:
  1. Апішыце сваімі словамі, як вы разумееце правы чалавека;
  2. Як вы лічыце, хто можа парушыць правы чалавека? Дайце аргументаваны адказ.

Skills

ESCO
#human rights
Desaroyo personal
Agregá den playlist (1)
Time to complete: 2 ora
Share:

Organisadónan

OEEC

Used in playlists

Badgecraft ta fasilitá e plataforma akí i ta desaroy'é huntu ku organishonnan líder den edukashon. E programa Erasmus+ di Union Europeo a ko-finansiá kreashon di e promé vershon di e plataforma akí. Tuma kontakto ku support@badgecraft.eu.
Plataforma
Kambia pa otro idioma:
Ko-finansiá pa e programa di Erasmus+ di Union Europeo
KasMapaAktividatPlaylistnan