O
Plejliste
Prijavite se
1

Знаёмства з курсам і платформай

Pridruži se
PregledZnačke znanjaOdobrenja

Знаёмства з курсам і платформай

Pridruži se

Sadržaj

Мы рады вітаць вас на анлайн-курсе для актыўных грамадзян і грамадзянак «Звычка цікавіцца»!

На гэтым курсе мы паглыбімся ў свет грамадзянскага ўдзелу, пагаворым пра тое, як нашыя каштоўнасці робяць нас больш сацыяльна актыўнымі, даведаемся, хто адказвае за выкананне правоў чалавека, абмяркуем, навошта мы аб'ядноўваемся ў супольнасці і для чаго патрэбна мясцовае самакіраванне. І яшчэ шмат усяго важнага і цікавага!

Фармат курса і лічбавы сертыфікат

Курс створаны ў фармаце плэйліста і складаецца з 16 трэкаў. Гэта як музычны плэйліст, толькі замест песень тут адукацыйныя відэа, варкшопы з экспертамі і эксперткамі і дадатковыя матэрыялы.

Фармат плэйліста дапускае, што вы самастойна вырашаеце, колькі асабістага часу ўкласці ў навучанне. Можна прайсці ўсе трэкі, а можна толькі тыя, што адгукаюцца зараз. Тым не менш, паспяховае завяршэнне курса прадугледжвае праходжанне мінімум пяці абавязковых трэкаў (яны пазначаны сцяжком «Абавязкова») і выкананне заданняў гэтых трэкаў.

За кожнае выкананае заданне прадугледжаны бэйдж (віртуальная адзнака аб тым, што трэк пройдзены). Заданне, якое вы дасылаеце на праверку, чытаюць мадэратар_кі курса, пасля чаго  даюць персанальную зваротную сувязь.

Відэа і іншыя матэрыялы можна глядзець і чытаць у зручны час, але каб патрапіць на варкшоп, неабходна загадзя зарэгістравацца. Расклад і час вы знойдзеце на галоўнай старонцы плэйліста.

Мовы курса: беларуская і расейская.

Як атрымаць фінальны бэйдж курса «Звычка цікавіцца»

Каб атрымаць фінальны бейдж і сертыфікат аб паспяховым завяршэнні курса, вам патрэбна сабраць мінімум 5 бэйджаў і напісаць водгук аб курсе.

Мы падрыхтавалі падрабязную інструкцыю, дзе пакрокава распісана, як навучацца на платформе. З яе дапамогай вы зможаце выкарыстоўваць усе даступныя функцыі курса.

Лісты з навінамі курса і анонсамі анлайн-варкшопаў мы будзем адпраўляць па электроннай пошце і публікаваць у канале курса. Калі ласка, правярайце, каб лісты не патрапілі ў спам, тэчкі «Прамаакцыі» ці «Апавяшчэнні».

Па ўсіх пытаннях пішыце нам на oeec.online@gmail.com.

Как атрамыць свой першы бэйдж за гэты трэк, націсніце на спасылку!

Resursi

Preuzmi značku znanja aktivnosti

Знаём_ая з курсам і платформай Preuzmi ovu značku znanja

Informacije o znački znanjaPotvrde
Я пазнаёміўся/пазнаёмілася з інфармацыяй аб курсе і ведаю як працуе платформа.
Zadaci
Zadatak broj1
Izdato od strane organizatora ili skeniranjem QR koda
Для атрымання гэтага бэйджа націсніце на спасылку.

Veštine

ESCO
#planning
Lični razvoj
Dodato na plejlistu (1)
Vreme za završetak: 10 minuta
Podelite :

Organizatori

OEEC

Koristi se u plejlistama

Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле
OEEC
Kreirano na Minsk City of Learning
Badgecraft drži i razvija ovu platformu sa vodećim obrazovnim organizacijama. Program Evropske unije Erasmus+ odobrio je sufinansiranje za izradu prve verzije ove platforme. Kontaktirajte support@badgecraft.eu.
Platforma
Promenite na drugi jezik:
Kofinansirano kroz Erasmus+ program Evropske Komisije
Početna stranicaMapaAktivnostiPlejliste