Sadržaj
Як быць крэатыўнымі? І ці магу я сказаць, што я крэатыўны чалавек? Думаем, усе мы час ад часу задаваліся гэтым пытаннем.
14 кастрычніка з 19:00 да 20:30 (па Мінску) мы запрашаем цябе на сустрэчу, каб разабрацца, як шукаць і працаваць з крэатыўнай ідэяй праекту, як падрыхтавацца да яе рэалізацыі і прадумаць канцэпцыю. А яшчэ ты зможаш паслухаць пра матэрыялы і прыёмы працы з арт-аб'ектамі.
Спікер
Доктар Ой – беларускі мастак родам з Пінску, але зараз, як і мноства беларусаў, ён падарожнічае па свеце. Яго стыль графічны, яркі і канцэптуальна мінімалістычны. Упэўненыя, вы не раз бачылі яго рознакаляровыя смайлікі з прышчыкамі, паштоўкі з надпісам «Мой дзед быў панк», і хутчэй за ўсё ведаеце яго мурал з яйкам побач з кінатэатрам «Ракета». Наогул, неа поп-арт працы Доктара Ой можна ўбачыць не толькі ў Мінску, але і Рыа дэ Жанейра, Лісабоне і Вроцлаве, а яшчэ — на майках, якія разышліся па Беларусі і за яе межамі.
На сустрэчы мастак падзеліцца тым, як прыйшоў да мастацтва і стаў вядомым, раскажа пра любімыя праекты, мастакоў і дурныя факапы, дасць парады навічкам на арт-сцэне і правядзе дарогу ад крэатыўнай ідэі да яе рэалізацыі.
Preuzmi značku znanja aktivnosti
Я ведаю, што такое крэатыўнасць і магу выкарыстоўваць яе ў сваім жыцці.
Zadaci
Izdato od strane organizatora ili skeniranjem QR koda
Для атрымання бэйджу вазьмі ўдзел у сустрэчы.