Мы рады вітаць вас на анлайн-курсе для актыўных грамадзян і грамадзянак «Звычка цікавіцца»!
На гэтым курсе мы паглыбімся ў свет грамадзянскага ўдзелу, пагаворым пра тое, як нашыя каштоўнасці робяць нас больш сацыяльна актыўнымі, даведаемся, хто адказвае за выкананне правоў чалавека, абмяркуем, навошта мы аб'ядноўваемся ў супольнасці і для чаго патрэбна мясцовае самакіраванне. І яшчэ шмат усяго важнага і цікавага!
Фармат курса і лічбавы сертыфікат
Курс створаны ў фармаце плэйліста і складаецца з 16 трэкаў. Гэта як музычны плэйліст, толькі замест песень тут адукацыйныя відэа, варкшопы з экспертамі і эксперткамі і дадатковыя матэрыялы.
Фармат плэйліста дапускае, што вы самастойна вырашаеце, колькі асабістага часу ўкласці ў навучанне. Можна прайсці ўсе трэкі, а можна толькі тыя, што адгукаюцца зараз. Тым не менш, паспяховае завяршэнне курса прадугледжвае праходжанне мінімум пяці абавязковых трэкаў (яны пазначаны сцяжком «Абавязкова») і выкананне заданняў гэтых трэкаў.
За кожнае выкананае заданне прадугледжаны бэйдж (віртуальная адзнака аб тым, што трэк пройдзены). Заданне, якое вы дасылаеце на праверку, чытаюць мадэратар_кі курса, пасля чаго даюць персанальную зваротную сувязь.
Відэа і іншыя матэрыялы можна глядзець і чытаць у зручны час, але каб патрапіць на варкшоп, неабходна загадзя зарэгістравацца. Расклад і час вы знойдзеце на галоўнай старонцы плэйліста.
Мовы курса: беларуская і расейская.
Як атрымаць фінальны бэйдж курса «Звычка цікавіцца»
Каб атрымаць фінальны бейдж і сертыфікат аб паспяховым завяршэнні курса, вам патрэбна сабраць мінімум 5 бэйджаў і напісаць водгук аб курсе.
Мы падрыхтавалі падрабязную інструкцыю, дзе пакрокава распісана, як навучацца на платформе. З яе дапамогай вы зможаце выкарыстоўваць усе даступныя функцыі курса.
Лісты з навінамі курса і анонсамі анлайн-варкшопаў мы будзем адпраўляць па электроннай пошце і публікаваць у канале курса. Калі ласка, правярайце, каб лісты не патрапілі ў спам, тэчкі «Прамаакцыі» ці «Апавяшчэнні».
Па ўсіх пытаннях пішыце нам на oeec.online@gmail.com.