Kontenido
Ці можна зрабіць самыя маленькія ініцыятывы бачнымі для ўсёй Беларусі? А прадставіць сваю арганізацыю не толькі ў краіне, а і ўсяму свету?
«Мапа заўтрашняга дня» – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія арганізацыі і ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, тым самым рабіць іх бачнымі і адкрытымі для ўсіх. Акрамя гэтага мапа дапаможа знайсці партнёраў ці магчымасці валанцёрства.
Якія яшчэ магчымасці ёсць у Мапы?
Інтэрактыўная Мапа «Фаланстэра», на якой ужо адзначана больш за 230 грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, дапаможа:
- расказаць пра ваш праект, ініцыятыву або арганізацыю, нанесці іх на карту Беларусі, зрабіць бачнымі для ўсяго свету;
- знайсці партнёраў у Беларусі ці за мяжой, а таксама валанцёраў і валанцёрак;
- пагутарыць з цікавымі людзьмі, класна правесці час і нават спраектаваць новую Беларусь усяго за некалькі хвілін.
Калі вам цікава даведацца як працуе Мапа, дадаць на яе сваю ці партнерскую ініцыятыву - далучайцеся да цікавых заданняў ад каманды «Фаланстэра» і атрымлівайце бэйдж! Вы можаце атрымаць адзін або некалькі бэйджаў і выканаць найбольш цікавыя для вас заданні.
Optené badge di aktividat
Я ведаю як працуе Мапа і ўмею дадаваць на яе новыя кропкі
Tasks
Evidence verified by: un organisadó di aktividat
Перайдзіце да мапы па спасылцы і дадайце да яе сваю арганізацыю ці ініцыятыву. Калі кропка ўжо створана, праверце актуальнасць усёй інфармацыі і ці запоўненыя ўсе палі. Дапоўніце, калі чагосьці не хапае.
Выкананне задання пацвердзіце скрыншотам ці спасылкай.