У сусветнай практыцы выкарыстоўваюцца розныя формы ўключэння грамадзян у бюджэтны працэс – ад парламенцкіх абмеркаванняў праекта бюджэту да інструментаў прамой дэмакратыі, пры якой асноўныя рашэнні ініцыююцца, прымаюцца і рэалізуюцца непасрэдна грамадзянамі.
Адным з інструментаў прамой дэмакратыі з'яўляюцца бюджэты грамадзянскага ўдзелу. Сутнасць гэтага механізму заключаецца ў тым, што грамадзяне самі прымаюць рашэнне аб размеркаванні некаторай часткі сродкаў дзяржаўнага бюджэту ў межах пэўнай тэрыторыі.
З гэтага відэа вы даведаецеся:
што такое бюджэты грамадзянскага ўдзелу,
якімі могуць быць крыніцы і аб'ёмы іх фінансавання,
чаму партысіпатыўнае бюджэтаванне – гэта добра і для чыноўнікаў, і для грамадзян.
A Badgecraft roda uma infra-estrutura web para Cidades e Regiões de Aprendizagem. O consórcio Europeu desenvolve esta plataforma com o co-financiamento do programa da União Europeia Erasmus+