O
Plejliste
Prijavite se
1

Пост-чэкап: што рабіць пасля мерапрыемства і як зрабіць усё яшчэ лепш?

Pridruži se
PregledZnačke znanja

Пост-чэкап: што рабіць пасля мерапрыемства і як зрабіць усё яшчэ лепш?

Pridruži se

Sadržaj

Вось праект (ці праектны цыкл) скончыўся.
Па-першае, трэба павіншаваць - вы малайцы! Па-другое, трэба прааналізваць, што вось гэта ўсё было. Варта гэта зрабіць, каб потым вашыя праекты былі лепшымі і патрабавалі менш нерваў ад вас, каб далей расці як мэнэджар.
Кожны праект унікальны, таму няма універсальнага падыходу для аналізу, але ёсць асноўныя моманты, якія варта адзначыць.
Унутранны аналіз – асноўны пункт сбору экспертнай інфы. На гэтым этапе варта сабрацца з камандай каб падумаць, што адбылося.
Моманты, якія варта прааналізаваць (спіс не поўны, але дадатковы):
  • Ці не было аўралаў? Калі былі, то чаму? Што менавіта не паспявалі зрабіць, дзе было недастаткова рэсурсаў (у тым ліку часу, людзей)?
  • Ці ніхто падчас праекту не выпаліўся? Ці не было псіхалагічных форс-мажораў? У якія моманты хтось з каманды адчуваў дыскамфорт?
  •  Што па бюджэту? Хапіла грошаў? Ці засталося? Ці ў нейкіх частках патрацілі менш/больш, ніж планавалася?
  • Што па часе? Якіх дэдлайнаў не атрымалася прытрымлівацца? Чаму?
  • Ці прышло столькі людзей, колькі планавалася? Ну і варта зноўку прайсціся па пытаннях з трэцяй часткі гэтага курсу.
  • Ці ўсё спраўдзілася? Ці нешта пайшло не па плане?
Як можна гэты аналіз рабіць? 
  • Брейнсторм — збіраемся разам і калектыўна накідываем, што не падабалася, дзе бачым праблемы, што з імі рабіць.
  • Інтэрвью — часам цяжка бывае распавесці пра некаторыя праблемы, бо яны могуць абразіць іншых. У такім разе, варта вызначыць аднаго чалавека, які апытае ўсіх тет-а-тет, паглядзіць, што ды як і зробіць рэзюмэ праблемаў, якія ўжо можна будзе вырашаць. Такім жа чынам можна збіраць версіі для вырашэння дэлікатных праблемаў, калі, напрыклад, брейнсторм немагчымы.
Вонкавы аналіз — просты фідбэк ад адрасатаў мерапрыемства. Часам удзельнікі, ды й проста вонкавыя назіральнікі, могуць пабачыць праблемы, якія не былі відавочнымі пры аналізе ўнутраным. Таму варта ісці такім шляхам:
Пасля ўсяго, ці нават падчас праекта, варта спытаць ва ўдзельнікаў што ім спадабалася, а дзе былі праблемы. Каб зрабіць пытанне прасцейшым, можна разбіць праект на часткі: «што было ок/не ок з арганізацыяй? З камунікацыяй? Ці было камфортна?». Часта такія допыты даюць даволі нечаканыя і цікавыя рэзультаты! Варта заўважыць, што такія апытанні не павінны займаць больш, чым пяць хвілін, інакш удзельнікам можа быць проста лянота іх праходзіць.
Прыблізна па той жа схеме варта было б апытаць якогась знешняга гледача, які мае праектны досвед. Такога таварыша было б выдатна мець, бо ён мог бы папярэдзіць загадзя пра рызыку неспадзяванак і зрабіць больш глыбокі аналіз.
АЛЕ! Трэба мець на ўвазе, што ўдзельнікі праекту не вельмі знаёмыя з вашымі рэсурсамі і рэальнай сітуацыяй у арганізацыі. Таму да такой крытыкі варта ставіцца як да пажаданняў, добрага вектара развіцця, але дакладна як не да прысуда вашай ідэі. Ды й увогуле, памылкі — гэта нармальна, а калі вам на іх паказваюць, то гэта нават шыкоўна — ня трэба іх самастойна шукаць. Галоўнае, калі вы пабачыце памылку, трэба думаць, як яе вырашаць і ў будучыні не рабіць.

Preuzmi značku znanja aktivnosti

Я ведаю, як зрабіць лепей! Preuzmi ovu značku znanja

Усё скончылася, і зараз трэба разабрацца, як у вас атрымалася, і якія высновы можна зрабіць на падставе рэзультатаў. Але мы дакладна ведаем, што калі вы дабраліся да гэтага бэйджа, то вы ўжо малайчына!
Zadaci
Zadatak broj1
Izdato od strane organizatora ili skeniranjem QR koda
Азнаёмцеся з матэрыялам — ён спатрэбіцца вам пасля таго, як вы рэалізуеце свой праект. У акенцы для хатняга задання можа прапанаваць свае ідэі аб тым, як яшчэ можна прааналізаваць тое, што вы зрабілі.
Građanska participacija
Dodato na plejlistu (1)
Vreme za završetak: 1 sat
Podelite :

Organizatori

Бяры & Рабі

Koristi se u plejlistama

Бяры & Рабі
Бяры & Рабі
Kreirano na Minsk City of Learning
Badgecraft drži i razvija ovu platformu sa vodećim obrazovnim organizacijama. Program Evropske unije Erasmus+ odobrio je sufinansiranje za izradu prve verzije ove platforme. Kontaktirajte support@badgecraft.eu.
Platforma
Promenite na drugi jezik:
Kofinansirano kroz Erasmus+ program Evropske Komisije
Početna stranicaMapaAktivnostiPlejliste