Быць грамадзянінам ці грамадзянкай азначае рабіць выбары і ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў, звязаных з жыццём вашай краіны. Але што гэта значыць на практыцы? Якія інструменты і веды дапамогуць змяніць свет навокал?
На другім наборы анлайн-курса па грамадзянскім удзеле «Звычка цікавіцца» вы даведаецеся, што азначаюць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакацыя. На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства, і як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях.
Праходзьце трэкі, даведвайцеся новую інфармацыю і атрымлівайце бэйджы за выкананыя заданні. Каб атрымаць фінальны бэйдж «Звычка цікавіцца» і лічбавы сертыфікат, вам патрэбна сабраць мінімум 5 бэйджаў.
Расклад анлайн-варкшопаў (час па Мінску):
21 верасня, чацвер, 19:00 - 20:30 / Першая сустрэча курса: як працуе платформа [прайшла]
25 верасня, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Што такое правы чалавека? Незанудны базавы варкшоп [прайшоў]
27 верасня, серада, 19:00 - 21:00 / Што такое супольнасць і чаму мы ў іх аб'ядноўваемся? [прайшоў]
2 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Ацэнка патрэбаў супольнасці і сумеснае планаванне дзеянняў [прайшоў]
4 кастрычніка, серада, 19:00 - 21:00 / Сустрэча з беларускімі ініцыятывамі [прайшоў]
9 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Адвакацыя: ад ідэі да змен [прайшоў]
12 кастрычніка, чацвер, 19:00 - 21:00 / Ралевая гульня пра працу ў камандах [прайшоў]
16 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / CivicTech: грамадзянскі ўдзел у лічбавую эпоху [прайшоў]
18 кастрычніка, серада, 19:00 - 20:30 / Анлайн-выпускны курса [прайшоў]
Варкшопы будуць праходзіць у Zoom, для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Спасылку на рэгістрацыю вы знойдзеце ў апісанні кожнага варкшопа. Удзельнічаць у варкшопах можна з уключанай ці выключанай камерай і мікрафонам, пад сваім імем ці псеўданімам. Варкшопы будуць праводзіцца па-беларуску і па-расейску.
Звярніце ўвагу, што запіс варкшопаў не прадугледжаны.
Калі ласка, прыходзьце на zoom-сесіі пад тым жа імем ці псеўданімам, пад якім вы аўтарызаваліся на платформе, каб мы маглі вас ідэнтыфікаваць і выдаць бэйдж за ўдзел. Арганізатары пакідаюць за сабой права не падключаць невядомых карыстальнікаў.
Плэйліст «Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле» падрыхтаваны некамерцыйнай арганізацыяй ОЕЕС (Грузія).
Aktivitäten zu Fertigstellung
Schließe die folgenden Aktivitäten ab und erhalte Open Badge, um deinen Playlist- Fortschritt zu fördern
Людзі аб'ядноўваюцца па самых розных прычынах: падтрымка, дапамога, вырашэнне агульных праблем, падобныя інтарэсы і захапленні. Для большага ўплыву, абароны сваіх інтарэсаў і і роўнага ўзаемадзеяння з дзяржавай і бізнесам людзі ствараюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС). Пры гэтым не ўсе некамерцыйныя арганізацыі (НКА) ці супольнасці людзей можна аднесці да арганізацый грамадзянскай супольнасці.
З гэтага відэа вы даведаецеся:
хто такія АГС і што такое трэці сектар,
якім прыкметам павінны адпавядаць арганізацыі, каб лічыцца АГС,
Nachweis verifiziert von: Einem Organisatoren der Aktivität
Назавіце 3-5 арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія вы ведаеце і якія адпавядаюць прыкметам, пералічаным у відэа. Дадаткова апішыце сферы/кірункі іх працы. Напрыклад: Greenpeace — гэта міжнародная няўрадавая экалагічная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі глабальнага змянення клімату, забруджання навакольнага асяроддзя і іншымі.
Badgecraft betreibt diese Plattform und entwickelt sie zusammen mit Organisationen aus dem Bildungsbereich. Das EU Programm ERASMUS+ hat eine Ko-Finanzierung für die Entwicklung der ersten Version dieser Plattform gewährt. Kontakt support@badgecraft.eu.