Tokante
Playlistnan
Sign up
18

Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле

Djòin
Bista generalBadgeAprobashonnan

Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле

Djòin

Kontenido

Быць грамадзянінам ці грамадзянкай азначае рабіць выбары і ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў, звязаных з жыццём вашай краіны. Але што гэта значыць на практыцы? Якія інструменты і веды дапамогуць змяніць свет навокал?

На другім наборы анлайн-курса па грамадзянскім удзеле «Звычка цікавіцца» вы даведаецеся, што азначаюць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакацыя. На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства, і як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях.

Праходзьце трэкі, даведвайцеся новую інфармацыю і атрымлівайце бэйджы за выкананыя заданні. Каб атрымаць фінальны бэйдж «Звычка цікавіцца» і лічбавы сертыфікат, вам патрэбна сабраць мінімум 5 бэйджаў.

Расклад анлайн-варкшопаў (час па Мінску):
  • 21 верасня, чацвер, 19:00 - 20:30 / Першая сустрэча курса: як працуе платформа [прайшла]
  • 25 верасня, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Што такое правы чалавека? Незанудны базавы варкшоп [прайшоў]
  • 27 верасня, серада, 19:00 - 21:00 / Што такое супольнасць і чаму мы ў іх аб'ядноўваемся? [прайшоў]
  • 2 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Ацэнка патрэбаў супольнасці і сумеснае планаванне дзеянняў [прайшоў]
  • 4 кастрычніка, серада, 19:00 - 21:00 / Сустрэча з беларускімі ініцыятывамі [прайшоў]
  • 9 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Адвакацыя: ад ідэі да змен [прайшоў]
  • 11 кастрычніка, серада, 19:00 - 21:00 / Валанцёрства як каштоўнасць [прайшоў]
  • 12 кастрычніка, чацвер, 19:00 - 21:00 / Ралевая гульня пра працу ў камандах [прайшоў]
  • 16 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / CivicTech: грамадзянскі ўдзел у лічбавую эпоху [прайшоў]
  • 18 кастрычніка, серада, 19:00 - 20:30 / Анлайн-выпускны курса [прайшоў]

Варкшопы будуць праходзіць у Zoom, для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Спасылку на рэгістрацыю вы знойдзеце ў апісанні кожнага варкшопа. Удзельнічаць у варкшопах можна з уключанай ці выключанай камерай і мікрафонам, пад сваім імем ці псеўданімам. Варкшопы будуць праводзіцца па-беларуску і па-расейску.

Звярніце ўвагу, што запіс варкшопаў не прадугледжаны.

Калі ласка, прыходзьце на zoom-сесіі пад тым жа імем ці псеўданімам, пад якім вы аўтарызаваліся на платформе, каб мы маглі вас ідэнтыфікаваць і выдаць бэйдж за ўдзел. Арганізатары пакідаюць за сабой права не падключаць невядомых карыстальнікаў.

Плэйліст «Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле» падрыхтаваны некамерцыйнай арганізацыяй ОЕЕС (Грузія).

Aktividat pa kompletá

Kompletá e siguiente aktividatnan, gana badge i lo bo mira progreso aktualisá di bo playlist
Знаёмства з курсам і платформай
Opshonal
10 minüt
View full activity

Skills

EntreComp
#Budget
ESCO
#work within communities
ESCO
#organise advocacy campaigns
GREENCOMP
#Individual initiative
EntreComp
#Find funding
ESCO
#manage advocacy strategies
ESCO
#civil regulations
ESCO
#planning
ESCO
#work with local communities
ESCO
#foster dialogue in society
ESCO
#manage volunteers
ESCO
#organize fundraising activities
ESCO
#participation in government
ESCO
#human rights
ESCO
#assessment process
ESCO
#civil rules
ESCO
#manage team work
Aktividat: 16
Started: 78
Playlist kompletá: 21
Time to complete: 17 ora 30 minüt
Share:

Organisadónan

OEEC
Badgecraft ta fasilitá e plataforma akí i ta desaroy'é huntu ku organishonnan líder den edukashon. E programa Erasmus+ di Union Europeo a ko-finansiá kreashon di e promé vershon di e plataforma akí. Tuma kontakto ku support@badgecraft.eu.
Plataforma
Kambia pa otro idioma:
Ko-finansiá pa e programa di Erasmus+ di Union Europeo
KasMapaAktividatPlaylistnan