Sobre
Playlist
Registrar-se
1

Ацэнка патрэбаў супольнасці і сумеснае планаванне дзеянняў (варкшоп)

Participar
Visão globalPatentesEndorsements

Ацэнка патрэбаў супольнасці і сумеснае планаванне дзеянняў (варкшоп)

Participar

Sobre

Рэгістрацыя на варкшоп

Умець высветліць запатрабаванні аўдыторыі − гэта важны навык ва ўсіх сферах дзейнасці. Дзеля гэтага праводзяць сацыяльныя апытанні, маркетынгавыя даследаванні, розныя анкетаванні і фокус-групы. Ведаць патрэбы важна і для таго, каб дзейнічаць разам з супольнасцю, каб людзі адчувалі, што гэта сапраўды “пра іх”.

На варкшопе вы даведаецеся:
  • што такое ацэнка патрэбаў супольнасці і як яе праводзіць,
  • пяць прычын, чаму людзі не прыходзяць на мерапрыемствы,
  • як планаваць дзейнасць так, каб па выніку не рабіць усё адной ці аднаму;
  • чаму важна размаўляць пра патрэбы ўнутры каманды і як гэта зрабіць праз гульню.

Акрамя таго, інтэрактыўная частка варкшопа дазволіць адразу папрактыкаваць атрыманыя веды і пакажа, як карыстацца Jamboard для ацэнкі патрэбаў.

Сустрэнемся 2 кастрычніка (панядзелак) з 19:00 да 21:00 (па Менску) у Zoom.

Вядучая варкшопа
Валерыя Ваўкагонава − трэнерка праграм нефармальнай адукацыі, фасілітатарка, менеджарка некамерцыйных праектаў. Валерыя дапамагае праектам, супольнасцям і арганізацыям прымаць рашэнні і будаваць групавую працу эфектыўна. Працавала больш чым з 300 камандамі на працягу апошніх 7 год.

Get activity badge

Ведаю патрэбы Get this badge

Informação da patenteEndorsements
Я ведаю, што такое ацэнка патрэбаў супольнасці і як яе праводзіць
Tarefas
Task no.1
Evidence verified by: one activity organiser
Для атрымання гэтага бэйджа прыміце ўдзел у варкшопе або выканайце заданне ніжэй.

Калі вы ўдзельнічалі ў варкшопе, укажыце гэта, калі ласка, у поле для доказаў, і мы выдадзім вам бэйдж за ўдзел.

Заданне:
Уявіце, што вы хочаце правесці нейкае мерапрыемства: воркшоп, сустрэчу ці кінапаказ. Напішыце, навошта патрэбна ацэнка патрэбаў для мерапрыемства, якое вы абярэце, і назавіце 3-5 магчымых інструментаў для ацэнкі. Вы можаце прыдумаць сваё мерапрыемства ці апісаць свой досвед, калі ён ужо быў!

Habilidades

ESCO
#assessment process
Engajamento cívico
Adicionado à Playlist (1)
Tempo para completar: 2 horas
Compartilhar:

Organizadores

OEEC

Used in playlists

Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле
OEEC
Created on Minsk City of Learning
A Badgecraft roda uma infra-estrutura web para Cidades e Regiões de Aprendizagem. O consórcio Europeu desenvolve esta plataforma com o co-financiamento do programa da União Europeia Erasmus+
Plataforma
Alterar idioma:
Co-funded by the Erasmus+ programme of the European Union
InícioMapaAtividadesPlaylist