Sobre
Умець высветліць запатрабаванні аўдыторыі − гэта важны навык ва ўсіх сферах дзейнасці. Дзеля гэтага праводзяць сацыяльныя апытанні, маркетынгавыя даследаванні, розныя анкетаванні і фокус-групы. Ведаць патрэбы важна і для таго, каб дзейнічаць разам з супольнасцю, каб людзі адчувалі, што гэта сапраўды “пра іх”.
На варкшопе вы даведаецеся:
- што такое ацэнка патрэбаў супольнасці і як яе праводзіць,
- пяць прычын, чаму людзі не прыходзяць на мерапрыемствы,
- як планаваць дзейнасць так, каб па выніку не рабіць усё адной ці аднаму;
- чаму важна размаўляць пра патрэбы ўнутры каманды і як гэта зрабіць праз гульню.
Акрамя таго, інтэрактыўная частка варкшопа дазволіць адразу папрактыкаваць атрыманыя веды і пакажа, як карыстацца Jamboard для ацэнкі патрэбаў.
Сустрэнемся 2 кастрычніка (панядзелак) з 19:00 да 21:00 (па Менску) у Zoom.
Вядучая варкшопа
Валерыя Ваўкагонава − трэнерка праграм нефармальнай адукацыі, фасілітатарка, менеджарка некамерцыйных праектаў. Валерыя дапамагае праектам, супольнасцям і арганізацыям прымаць рашэнні і будаваць групавую працу эфектыўна. Працавала больш чым з 300 камандамі на працягу апошніх 7 год.