Быць грамадзянінам ці грамадзянкай азначае рабіць выбары і ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў, звязаных з жыццём вашай краіны. Але што гэта значыць на практыцы? Якія інструменты і веды дапамогуць змяніць свет навокал?
На другім наборы анлайн-курса па грамадзянскім удзеле «Звычка цікавіцца» вы даведаецеся, што азначаюць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакацыя. На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства, і як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях.
Праходзьце трэкі, даведвайцеся новую інфармацыю і атрымлівайце бэйджы за выкананыя заданні. Каб атрымаць фінальны бэйдж «Звычка цікавіцца» і лічбавы сертыфікат, вам патрэбна сабраць мінімум 5 бэйджаў.
Расклад анлайн-варкшопаў (час па Мінску):
21 верасня, чацвер, 19:00 - 20:30 / Першая сустрэча курса: як працуе платформа [прайшла]
25 верасня, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Што такое правы чалавека? Незанудны базавы варкшоп [прайшоў]
27 верасня, серада, 19:00 - 21:00 / Што такое супольнасць і чаму мы ў іх аб'ядноўваемся? [прайшоў]
2 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Ацэнка патрэбаў супольнасці і сумеснае планаванне дзеянняў [прайшоў]
4 кастрычніка, серада, 19:00 - 21:00 / Сустрэча з беларускімі ініцыятывамі [прайшоў]
9 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Адвакацыя: ад ідэі да змен [прайшоў]
12 кастрычніка, чацвер, 19:00 - 21:00 / Ралевая гульня пра працу ў камандах [прайшоў]
16 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / CivicTech: грамадзянскі ўдзел у лічбавую эпоху [прайшоў]
18 кастрычніка, серада, 19:00 - 20:30 / Анлайн-выпускны курса [прайшоў]
Варкшопы будуць праходзіць у Zoom, для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Спасылку на рэгістрацыю вы знойдзеце ў апісанні кожнага варкшопа. Удзельнічаць у варкшопах можна з уключанай ці выключанай камерай і мікрафонам, пад сваім імем ці псеўданімам. Варкшопы будуць праводзіцца па-беларуску і па-расейску.
Звярніце ўвагу, што запіс варкшопаў не прадугледжаны.
Калі ласка, прыходзьце на zoom-сесіі пад тым жа імем ці псеўданімам, пад якім вы аўтарызаваліся на платформе, каб мы маглі вас ідэнтыфікаваць і выдаць бэйдж за ўдзел. Арганізатары пакідаюць за сабой права не падключаць невядомых карыстальнікаў.
Плэйліст «Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле» падрыхтаваны некамерцыйнай арганізацыяй ОЕЕС (Грузія).
Atividades para concluir
Complete the following activities, earn badges and you will see your playlist progress updated
Мясцовае самакіраванне ўяўляе сабой самую важную форму народаўладдзя. Яно па сваёй прыродзе і існасці адначасова выступае і формай самаарганізацыі грамадзян, і публічнай уладай, а таксама стымулюе стварэння грамадзянскай супольнасці. Так адбываецца таму, што свядомы ўдзел грамадзян у выпрацоўцы годных умоў жыцця на пэўнай тэрыторыі спрыяе фармаванню ў іх адказнасці за вырашэнне мясцовых праблем і тым самым павялічвае іх агульную сацыяльную і грамадзянскую актыўнасць. Апроч таго, развітае мясцовае самакіраванне спрыяе ўсталяванню збалансаваных суадносін паміж дзяржавай і грамадзянінам.
З гэтага відэа вы даведаецеся:
што такое мясцовае самакіраванне і як яно працуе,
якія ёсць прынцыпы арганізацыі мясцовага самакіравання,
што такое Еўрапейская Хартыя мясцовага самакіравання і чаму яна пабудавана на прынцыпе дуалізма.
Я ведаю, што такое мясцовае самакіраванне і як яно працуе.
Tarefas
Task no.1
Evidence verified by: one activity organiser
Прывядзіце рэальныя прыклады (можна з Беларусі, можна з іншых краін), калі мясцовыя праблемы могуць вырашаць ці вырашаюць органы мясцовага самакіравання.
A Badgecraft roda uma infra-estrutura web para Cidades e Regiões de Aprendizagem. O consórcio Europeu desenvolve esta plataforma com o co-financiamento do programa da União Europeia Erasmus+