Content
Быць грамадзянінам ці грамадзянкай азначае рабіць выбары і ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў, звязаных з жыццём вашай краіны. Але што гэта значыць на практыцы? Якія інструменты і веды дапамогуць змяніць свет навокал?
На другім наборы анлайн-курса па грамадзянскім удзеле «Звычка цікавіцца» вы даведаецеся, што азначаюць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакацыя. На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства, і як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях.
Праходзьце трэкі, даведвайцеся новую інфармацыю і атрымлівайце бэйджы за выкананыя заданні. Каб атрымаць фінальны бэйдж «Звычка цікавіцца» і лічбавы сертыфікат, вам патрэбна сабраць мінімум 5 бэйджаў.
Расклад анлайн-варкшопаў (час па Мінску):
- 21 верасня, чацвер, 19:00 - 20:30 / Першая сустрэча курса: як працуе платформа [прайшла]
- 25 верасня, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Што такое правы чалавека? Незанудны базавы варкшоп [прайшоў]
- 27 верасня, серада, 19:00 - 21:00 / Што такое супольнасць і чаму мы ў іх аб'ядноўваемся? [прайшоў]
- 2 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Ацэнка патрэбаў супольнасці і сумеснае планаванне дзеянняў [прайшоў]
- 4 кастрычніка, серада, 19:00 - 21:00 / Сустрэча з беларускімі ініцыятывамі [прайшоў]
- 9 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Адвакацыя: ад ідэі да змен [прайшоў]
- 11 кастрычніка, серада, 19:00 - 21:00 / Валанцёрства як каштоўнасць [прайшоў]
- 12 кастрычніка, чацвер, 19:00 - 21:00 / Ралевая гульня пра працу ў камандах [прайшоў]
- 16 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / CivicTech: грамадзянскі ўдзел у лічбавую эпоху [прайшоў]
- 18 кастрычніка, серада, 19:00 - 20:30 / Анлайн-выпускны курса [прайшоў]
Варкшопы будуць праходзіць у Zoom, для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Спасылку на рэгістрацыю вы знойдзеце ў апісанні кожнага варкшопа. Удзельнічаць у варкшопах можна з уключанай ці выключанай камерай і мікрафонам, пад сваім імем ці псеўданімам. Варкшопы будуць праводзіцца па-беларуску і па-расейску.
Звярніце ўвагу, што запіс варкшопаў не прадугледжаны.
Калі ласка, прыходзьце на zoom-сесіі пад тым жа імем ці псеўданімам, пад якім вы аўтарызаваліся на платформе, каб мы маглі вас ідэнтыфікаваць і выдаць бэйдж за ўдзел. Арганізатары пакідаюць за сабой права не падключаць невядомых карыстальнікаў.
Плэйліст «Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле» падрыхтаваны некамерцыйнай арганізацыяй ОЕЕС (Грузія).
Activities to complete
Complete the following activities, earn badges and you will see your playlist progress updated
Content
Тэхналагічны прагрэс істотна мяняе дэмакратычны свет і дапамагае ўзмацніць перадусім лакальны дэмакратычны патэнцыял, а разам з тым распаўсюдзіць каштоўнасці е-дэмакратыі. Праўда, не толькі дэмакратыя выкарыстоўвае тэхналагічныя заваёвы, грамадзянскія тэхналогіі – аўтарытарныя рэжымы таксама актыўна і часта досыць эфэктыўна перакручваюць і прысабечваюць тэхналагічны прагрэс на сваю карысць.
Падчас майстэрні вы даведаецеся:
- што такое CivicTech ці грамадзянскія тэхналогіі;
- як грамадзянскія тэхналогіі ўплываюць на сацыяльныя паводзіны і грамадзянскую актыўнасць;
- як грамадзянскія тэхналогіі дзейнічаюць у дэмакратыі, у прыватнасці ў е-дэмакратыі;
- пра асноўных актараў CivicTech;
- пра спэцыфіку грамадзянскіх тэхналогій у недэмакратыі (на прыкладзе Беларусі 2020-2023 гг.).
Сустракаемся 16 кастрычніка ў 19:00 (па Мінску).
Водца майстэрні
Уладзіслаў Іваноў, палітолаг, гендарны даследнік, дацэнт ЕГУ (Вільня).
Get activity badge
Я ведаю, што такое CivicTech.
Tasks
Evidence verified by: one activity organiser
Для атрымання гэтага бэйджа прыміце ўдзел у воркшопе або выканайце заданне ніжэй.
Калі вы ўдзельнічалі ў варшопе, укажыце гэта, калі ласка, у поле для доказаў, і мы выдадзім вам бэйдж за ўдзел.
Заданне:
Напішыце сваімі словамі, як вы разумеце, што такое CivicTech, і прывядзіце адзін прыклад выкарыстання (з любой краіны).