Быць грамадзянінам ці грамадзянкай азначае рабіць выбары і ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў, звязаных з жыццём вашай краіны. Але што гэта значыць на практыцы? Якія інструменты і веды дапамогуць змяніць свет навокал?
На другім наборы анлайн-курса па грамадзянскім удзеле «Звычка цікавіцца» вы даведаецеся, што азначаюць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакацыя. На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства, і як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях.
Праходзьце трэкі, даведвайцеся новую інфармацыю і атрымлівайце бэйджы за выкананыя заданні. Каб атрымаць фінальны бэйдж «Звычка цікавіцца» і лічбавы сертыфікат, вам патрэбна сабраць мінімум 5 бэйджаў.
Расклад анлайн-варкшопаў (час па Мінску):
21 верасня, чацвер, 19:00 - 20:30 / Першая сустрэча курса: як працуе платформа [прайшла]
25 верасня, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Што такое правы чалавека? Незанудны базавы варкшоп [прайшоў]
27 верасня, серада, 19:00 - 21:00 / Што такое супольнасць і чаму мы ў іх аб'ядноўваемся? [прайшоў]
2 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Ацэнка патрэбаў супольнасці і сумеснае планаванне дзеянняў [прайшоў]
4 кастрычніка, серада, 19:00 - 21:00 / Сустрэча з беларускімі ініцыятывамі [прайшоў]
9 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / Адвакацыя: ад ідэі да змен [прайшоў]
12 кастрычніка, чацвер, 19:00 - 21:00 / Ралевая гульня пра працу ў камандах [прайшоў]
16 кастрычніка, панядзелак, 19:00 - 21:00 / CivicTech: грамадзянскі ўдзел у лічбавую эпоху [прайшоў]
18 кастрычніка, серада, 19:00 - 20:30 / Анлайн-выпускны курса [прайшоў]
Варкшопы будуць праходзіць у Zoom, для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Спасылку на рэгістрацыю вы знойдзеце ў апісанні кожнага варкшопа. Удзельнічаць у варкшопах можна з уключанай ці выключанай камерай і мікрафонам, пад сваім імем ці псеўданімам. Варкшопы будуць праводзіцца па-беларуску і па-расейску.
Звярніце ўвагу, што запіс варкшопаў не прадугледжаны.
Калі ласка, прыходзьце на zoom-сесіі пад тым жа імем ці псеўданімам, пад якім вы аўтарызаваліся на платформе, каб мы маглі вас ідэнтыфікаваць і выдаць бэйдж за ўдзел. Арганізатары пакідаюць за сабой права не падключаць невядомых карыстальнікаў.
Плэйліст «Звычка цікавіцца. Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле» падрыхтаваны некамерцыйнай арганізацыяй ОЕЕС (Грузія).
Activities to complete
Complete the following activities, earn badges and you will see your playlist progress updated
Амаль кожны чалавек у свеце прыналежны да той ці іншай дзяржаўнай сістэмы. У розных краінах свету па-рознаму будуюцца ўзаемаадносіны паміж чалавекам і дзяржавай, і менавіта грамадзян_кам вырашаць, якім чынам будуць ажыццяўляцца гэтыя адносіны ў асобна ўзятай краіне.
З відэа вы даведаецеся:
што такое дзяржава на самой справе,
чым нам дапамагае грамадзянства краіны,
якім чынам выбудоўваюцца грамадскія адносіны,
як грамадзянская супольнасць уплывае на агульнапрынятыя правілы.
Badgecraft hosts this platform and develops it together with leading educational organisations. The European Union's programme Erasmus+ granted co-funding for building the first version of this platform. Contact support@badgecraft.eu.